1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў, навукова-педагагічных работнікаў з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Першага верасня - наша агульнае свята: усіх, хто пачынае вучобу, хто вучыць і хто ўсё жыццё захоўвае самыя добрыя ўспаміны аб сваіх настаўніках, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Сёння школы, каледжы і ВНУ Беларусі адчынілі дзверы для амаль паўтара мільёна навучэнцаў і студэнтаў. Гэта важна, паколькі ў наш век каштоўнасць ведаў увесь час расце і менавіта ўзровень нацыянальнай адукацыі вызначае бяспеку і дабрабыт дзяржавы. Галоўнае, каб моладзь выхоўвалася сапраўднымі патрыётамі і абаронцамі роднай зямлі, захоўвала традыцыі і гістарычную памяць".
"Няхай кожны новы дзень будзе напоўнены руплівай стваральнай працай і радасцю дзівосных адкрыццяў", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.
Асаблівыя віншаванні кіраўнік дзяржавы адрасаваў першакласнікам і іх бацькам. "Вы, самыя юныя школьнікі, цяпер пачынаеце свой шлях у краіну ведаў. Верце ў сябе, і ў вас усё атрымаецца", - звярнуўся ён да тых, што ўпершыню пераступае парог школы.
Прэзідэнт пажадаў усім мірнага неба, здароўя, цярпення, удачы і толькі выдатных адзнак.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём ведаў
Навучэнцам, студэнтам, аспірантам,
настаўнікам, навукова-педагагічным
работнікам
Дарагія сябры!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года.
Першага верасня - наша агульнае свята: усіх, хто пачынае вучобу, хто вучыць і хто ўсё жыццё захоўвае самыя добрыя ўспаміны аб сваіх настаўніках.
Сёння школы, каледжы і ВНУ Беларусі адчынілі дзверы для амаль паўтара мільёна навучэнцаў і студэнтаў. Гэта важна, паколькі ў наш век каштоўнасць ведаў увесь час расце і менавіта ўзровень нацыянальнай адукацыі вызначае бяспеку і дабрабыт дзяржавы. Галоўнае, каб моладзь выхоўвалася сапраўднымі патрыётамі і абаронцамі роднай зямлі, захоўвала традыцыі і гістарычную памяць.
Няхай кожны новы дзень будзе напоўнены руплівай стваральнай працай і радасцю дзівосных адкрыццяў.
Асаблівыя віншаванні адрасую нашым першакласнікам і іх бацькам. Вы, самыя юныя школьнікі, цяпер пачынаеце свой шлях у краіну ведаў. Верце ў сябе, і ў вас усё атрымаецца.
Жадаю ўсім мірнага неба, здароўя, цярпення, удачы і толькі выдатных адзнак.
Аляксандр Лукашэнка,
1 верасня 2023 года.-0-