20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан маюць намер вывесці супрацоўніцтва на яшчэ больш высокі ўзровень. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са спікерам Нацыянальнай асамблеі парламента Пакістана Сардарам Аязам Садзікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы сардэчна вітаў замежнага госця, адзначыўшы, што вельмі рады яго прыезду ў горад-герой Мінск у час 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Пакістанам.
"Мы сёння хочам, як мы дамовіліся з вашым прэм'ер-міністрам нядаўна, аднавіць, прарэвізаваўшы, нашы адносіны, вывесці іх на яшчэ больш высокі ўзровень, чым гэта было раней", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.