БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Лукашэнка заслухаў даклад Шулейкі аб гатоўнасці Брэсцкай вобласці да ўборачнай кампаніі

19.06.2024 10:06
19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад старшыні Брэсцкага аблвыканкама Юрыя Шулейкі аб гатоўнасці рэгіёна да ўборачнай кампаніі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"На мінулых выхадных Прэзідэнт паглядзеў палі і пасевы Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. У развіццё гэтых мерапрыемстваў сёння адбылася прынцыповая і падрабязная размова з губернатарам Брэсцкай вобласці, у ходзе якой Юрый Шулейка далажыў кіраўніку дзяржавы аб гатоўнасці рэгіёна да ўборачнай кампаніі. Дарэчы, выбарачна гаспадаркі Брэсцкай вобласці пачалі ўжо ўборку азімага ячменю", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У цэлым па Брэсцкай вобласці давядзецца правесці ўборку збожжавага палетка на 360 тыс. га. На трэць павялічылі пасевы азімага ячменю. Гэта тая культура, якая з году ў год дае добры рэзультат. У бягучым годзе давядзецца правесці ўборку амаль 30 тыс. га (азімага ячменю). Першыя гаспадаркі выбарачна пачалі жніво 17 чэрвеня. За апошнія два гады ў гаспадаркі Брэсцкай вобласці паступілі больш за 300 новых збожжаўборачных камбайнаў. Работу ў гэтым напрамку прадаўжаюць.

На ўборцы збожжа ў Брэсцкай вобласці будуць задзейнічаны каля 6 тыс. чалавек - камбайнеры, вадзіцелі, аператары, іншыя работнікі. У палі выйдуць 1384 збожжаўборачныя камбайны.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі