БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Лукашэнка зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2025 год

05.02.2025 16:02
5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 лютага падпісаў указ нумар 49, якім зацверджана Дзяржаўная інвестыцыйная праграма на 2025 год. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

На фінансаванне аб'ектаў, уключаных у праграму, у гэтым годзе прадугледжана Br2 млрд 207 млн. З іх больш за 80 працэнтаў - на рэалізацыю дзяржаўных праграм "Дарогі Беларусі", "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека", "Адукацыя і маладзёжная палітыка", "Будаўніцтва жылля", "Аграрны бізнес", "Пагранічная бяспека" і іншых.

Дзяржаўныя капітальныя ўкладанні і сродкі фонду нацыянальнага развіцця размеркаваны на сацыяльныя аб'екты, уключаючы аб'екты аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту, станцыі ачысткі вады ад прымесей жалеза, арэнднае жыллё, у тым ліку для спецыялістаў найбольш запатрабаваных пасад і прафесій.

За кошт сродкаў праграмы ў 2025 годзе ў тым ліку будуць будавацца і рэканструявацца:

аўтамабільныя дарогі М10 (Гомель - Кобрын), МЗ (Мінск - Віцебск), Р46 (Лепель - Полацк), Р53 (Слабада - Навасады);

масты цераз раку Прыпяць (у Мазыры) і цераз раку Сож (на аўтадарозе Р30 Гомель - Ветка - Чэрыкаў);

тэхнапаркі ў Брэсце, Пінску, Баранавічах, індустрыяльны парк у Гродне;

бальніца ў Паставах, абласны анкалагічны дыспансер у Гродне, новыя карпусы абласной бальніцы ў Брэсце і РНПЦ дзіцячай анкалогіі ў Бараўлянах, рэабілітацыйны цэнтр у Аксакаўшчыне;

школа ў Астраўцы, лабараторны і вучэбны карпусы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, спартыўны комплекс БФСТ "Дынама";

комплекс будынкаў Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, храм Аляксандра Неўскага на мемарыяльных ваенных могілках у Мінску.

Усяго ў рамках Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы ў 2025 годзе прадугледжваецца фінансаванне 82 аб'ектаў, з іх 40 плануецца ўвесці ў эксплуатацыю.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі