
6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 чэрвеня падпісаў указ нумар 227 "Аб павышэнні эфектыўнасці кантрольнай (нагляднай) дзейнасці". Адпаведныя навацыі неаднаразова разглядаліся на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, у тым ліку ў ходзе нядаўняй нарады з кіраўніцтвам Савета Міністраў, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе беларускага лідара.
Дакументам карэкціруецца парадак ажыццяўлення кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, які дзейнічаў на падставе ўказа ад 16 кастрычніка 2009 года нумар 510, што цяпер прызнаецца страціўшым сілу.
У новым указе прапісаны нормы, накіраваныя на зніжэнне ўзроўню бюракратызму, павышэнне лічбавізацыі працэсаў. Скасоўваецца абавязак суб'ектаў гаспадарання весці кнігу кантрольных (наглядных) мерапрыемстваў і журнал правядзення работ (такія звесткі ўжо ўносяцца ў інтэграваную аўтаматызаваную сістэму кантрольнай (нагляднай) дзейнасці). Скасавана таксама вядзенне і выкарыстанне адзінай інфармацыйнай базы даных кантралюючых (наглядных) органаў.
Указам зацверджана Палажэнне аб парадку правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару, якое ўстанаўлівае тэрміны, правы, абавязкі суб'ектаў і службовых асоб кантралюючых (наглядных) органаў.
Замацаваны нормы, якія датычацца мер адказнасці такіх органаў за парушэнне парадку правядзення праверак, маніторынгу, мерапрыемстваў тэхнічнага характару. Узмоцнена прафілактычная роля маніторынгу за кошт змянення падыходу да прымянення мер адказнасці (будуць прымяняцца толькі пры неўстараненні добраахвотна парушэнняў ва ўстаноўлены тэрмін пры кожным факце іх выяўлення).
Уведзены абавязак для правяраючых вызначаць тэрмін для ўстаранення выяўленых парушэнняў зыходзячы з іх спецыфікі. Будзе ўлічвацца пры гэтым аб'ектыўная магчымасць устаранення парушэння ва ўстаноўлены тэрмін.
Акрамя таго, прыведзена ў адпаведнасць з іншым заканадаўствам тэрміналогія, якая ўжываецца ў заканадаўстве аб кантрольнай (нагляднай) дзейнасці.-0-