12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 снежня на пасяджэнні Савета бяспекі зацвердзіў задуму абароны Беларусі на наступную пяцігодку (2026-2030 гады), перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Кіраўніку дзяржавы мы прадставілі задуму абароны нашай краіны, якая ў далейшым стане асновай рашэння на абарону і дасць магчымасць Генеральнаму штабу і ўсім дзяржаўным органам кіравання, якія ўдзельнічаюць у распрацоўцы гэтай задумы, пачаць планаванне абароны нашай дзяржавы ў выпадку ўзнікнення агрэсіі", - расказаў па выніках пасяджэння міністр абароны Віктар Хрэнін.
Паводле яго слоў, зацверджаная задума абароны была распрацавана на падставе глыбокага аналізу падзей 2020 года і расійскай спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне, а таксама з улікам унесеных змяненняў у Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і Ваенную дактрыну Беларусі.
"Нам трэба будзе больш дэталёва заняцца планаваннем, вызначыць ролю і месца кожнага дзяржаўнага органа і аж да таго, што кожнага грамадзяніна нашай краіны ў забеспячэнні абароны нашай дзяржавы. Гэта планавая работа, ніякая не "надзвычайшчына". Мы зыходзім з таго, што ніякіх агрэсіўных планаў у дачыненні да іншых дзяржаў у нас няма. Наша мэта - стварыць умовы недапушчэння ваеннай агрэсіі і ўцягвання нашай краіны ў вайну, а ў выпадку, калі гэта адбудзецца, то даць надзейны адпор", - падкрэсліў міністр абароны.-0-