БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Лукашэнку прадставілі канцэпцыю новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея. Дзё ён размесціцца і што ў ім будзе?

06.09.2024 11:09
6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 верасня сабраў нараду па пытаннях архітэктурнага рашэння і канцэпцыі экспазіцыі культурна-гістарычнага комплексу "Нацыянальны гістарычны музей", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў у пачатку мерапрыемства кіраўнік дзяржавы, на парадку дня нарады - прынцыповае і важнае пытанне для беларускай дзяржавы - аб будаўніцтве новага, сучаснага Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі. "Павінен быць нармальны музей, куды асабліва малады чалавек зойдзе і выйдзе, пераканаўшыся ў тым, што мы маем права на сваю дзяржаўнасць, мы яе дабіліся, заслужылі цяжкай працай, потам і крывёю, пражыўшы нават не стагоддзе, а тысячагоддзе. І вось яна, гісторыя - на вачах", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

"Што ні адбывалася б вакол краіны, як бы мы ні былі заняты бягучымі пытаннямі, пытанні дзяржаўнага будаўніцтва заўсёды будуць у цэнтры нашай увагі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

За 30 гадоў суверэннага шляху ў гэтым напрамку ў Беларусі, паводле слоў Прэзідэнта, зроблена нямала. "Мы вызначыліся з падыходамі да гісторыі беларускай дзяржаўнасці, у цэлым дзяржаўнай палітыкі ў сферы гісторыі. Перасталі саромецца некаторых перыядаў нашай гісторыі. Гаворым аб гэтым сумленна, адкрыта, так, як мы гэта разумеем. Гэта актуальна гучыць напярэдадні Дня народнага адзінства. Дык вось музей - гэта чарговы этап у гэтай справе", - адзначыў Прэзідэнт.

Плануецца, што Нацыянальны гістарычны музей размесціцца ў Цэнтральным раёне Мінска на ўчастку паміж пр. Пераможцаў - вул. Арлоўскай і ракой Свіслач. Тут жа, дзе раней працаваў парк "Дрымлэнд", прапануецца стварыць парк Народнага адзінства, які стане часткай водна-зялёнага дыяметра горада.

Планіровачнае рашэнне будынка Нацыянальнага гістарычнага музея паўтарае контур карты Беларусі. Экспазіцыя музея будзе змяшчаць экспанаты і інфармацыю аб гісторыі беларускіх зямель, пачынаючы са старажытных часоў і заканчваючы сучаснасцю.


 
Усе навіны

Карысныя спасылкі