2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У трох гарадах сёння адбудуцца стартавыя сустрэчы 22-га розыгрышу Кубка Беларусі па хакеі, які з 2013 года мае назву Кубак Салея, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым паядынку папярэдняй групы А ў Маладзечне хакеісты мясцовага "Дынама" прымуць салігорскі "Шахцёр". Хакеісты "Брэста" згуляюць на сваёй лядовай арэне з гродзенскім "Нёманам", а хакеісты "Ліды" ў сябе дома сустрэнуцца з мінскім "Юнацтвам". У групе В паядынкі стартавага тура пройдуць заўтра: "Металург" (Жлобін) - "Лакаматыў" (Орша), "Хімік" (Наваполацк) - "Гомель", "Магілёў" - "Віцебск".
Першы этап завершыцца 13 жніўня, пасля чаго пераможцы дзвюх груп атрымаюць прамыя пуцёўкі ў "Фінал чатырох". Яшчэ два пропускі ў вырашальны этап 23 жніўня разыграюць каманды, якія зоймуць 2-3-я месцы. Паўфіналы пройдуць 26 жніўня, вырашальны паядынак і матч за трэцяе месца адбудуцца 27 жніўня.
У мінулым сезоне ўпершыню ў сваёй гісторыі ўладальнікам Кубка Салея стаў "Віцебск". Больш за ўсіх Кубкам валодамі хакеісты "Юнацтва" - 6 разоў, на адзін трафей менш у "Гомеля".-0-