БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Машэнскі перавыбраны старшынёй Беларускай федэрацыі веславання

12.12.2024 14:12

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя грамадскага аб'яднання "Беларуская федэрацыя веславання", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Кіраваць арганізацыяй прадоўжыць Аляксандр Машэнскі. Старшыня БФВ падзякаваў дэлегатам канферэнцыі за аказаны давер і выказаў упэўненасць у тым, што ў наступным алімпійскім цыкле Беларуская федэрацыя веславання, Мінспорту і Нацыянальны алімпійскі камітэт прадоўжаць сумесную плённую работу па развіцці акадэмічнага веславання і заваяванні медалёў на буйнейшых міжнародных форумах.

У час канферэнцыі таксама былі ўзнагароджаны спартсмены, якія дабіліся найбольшых поспехаў у адыходзячым годзе. Лепшым весляром юніёрскага ўзросту быў прызнаны прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў Максім Грыбоўскі, лепшым атлетам маладзёжнага ўзросту стаў медаліст чэмпіянату Еўропы сярод моладзі Мікіта Карнееў, а лепшым спартсменам дарослай катэгорыі быў названы сярэбраны прызёр Летніх Алімпійскіх гульняў Яўген Залатой. Акрамя таго, Вадзім Кляпец, Кацярына Карстэн і Віталь Белы былі адзначаны як лепшыя трэнеры 2024 года.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі