БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Мацнейшыя лучнікі краіны адкрылі сезон у Брэсце

27.04.2023 10:04
27 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце з 26 па 29 красавіка праходзіць рэспубліканскі турнір па стральбе з лука "Кубак адкрыцця сезона", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны суддзя спаборніцтваў, трэнер-выкладчык Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па стралковых відах спорту Аляксей Крывачэнка.

У спаборніцтвах удзельнічаюць больш за 90 спартсменаў. У тым ліку прадстаўлена ўся нацыянальная каманда. Гэта першы старт беларускіх лучнікаў на адкрытым паветры, які традыцыйна праходзіць у Брэсце. "Спаборніцтвы з'яўляюцца адборачнымі на асноўны старт сезона - II Гульні краін СНД. Таксама гэта этап адбору на міжнародныя спаборніцтвы, якія пройдуць у Казахстане. Акрамя таго, турнір уваходзіць у сістэму рэйтынгавых стартаў, па выніках якіх вызначаецца склад нацыянальнай каманды", - сказаў Аляксей Крывачэнка.

Першы дзень спаборніцтваў пачаўся з трэніроўкі-прыстрэлкі спартсменаў на брэсцкім лукадроме. Сёння адбудзецца парад адкрыцця і індывідуальная кваліфікацыя ўдзельнікаў. Практыкаванне прадугледжвае два падыходы да рубяжа па 36 выстралаў на дыстанцыі 70 м. У другой палавіне дня запланаваны камандныя і змешаныя спаборніцтвы. Пасля чарговай кваліфікацыі 28 красавіка адбудзецца асабістая барацьба лучнікаў да розыгрышу медалёў. Фінальная стральба пройдзе 29 красавіка.

Пераважная большасць удзельнікаў турніру - спартсмены ва ўзросце да 25 гадоў. Канкурэнцыя за пуцёўку на Гульні краін Садружнасці чакаецца сур'ёзная. "У нацыянальную каманду ўвойдуць шэсць мацнейшых лучнікаў - трое мужчын і тры жанчыны. Каб у яе трапіць, трэба альбо паказаць кваліфікацыйны нарматыў, які ёсць у крытэрыях адбору Гульняў, альбо ўвайсці ў гэту тройку па выніках рэйтынгу ў асабістым заліку на момант фарміравання каманды. У любым выпадку сённяшні старт - першая прыступка для вызначэння мацнейшых спартсменаў", - адзначыў галоўны суддзя спаборніцтваў.

Чакаецца, што склад нацыянальнай каманды лучнікаў на ІІ Гульні краін СНД трэнерскі штаб аб'явіць да рэспубліканскага тэставага турніру, які пройдзе ў чэрвені ў Магілёве.
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі