Адзінства народаў Беларусі і Расіі з'яўляецца адказам на беспрэцэдэнтны націск Захаду. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў на мітынгу-рэквіеме, прысвечаным Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Цяжка ўявіць, што праз 80 гадоў нашчадкі тых, хто задумаў план "Барбароса", будуць нам гаварыць, як трэба жыць і што рабіць. Мы бачым сёння беспрэцэдэнтны націск на Беларусь і Расію - эканамічны, фінансавы, палітычны, інфармацыйны, фактычна - ваенны. Адказам на гэта павінна быць адзінства - адзінства народаў Беларусі і Расіі, адзіная пазіцыя нашых нацыянальных лідараў. Гэта было б немагчыма, калі б сувязі мільёнаў расіян і беларусаў не былі б нашым здабыткам і багаццем. Гэта было б немагчыма, калі б у Беларусі і Расіі дзялілі Перамогу і памяць аб ёй", - сказаў Дзмітрый Мезенцаў.







Ён адзначыў, што і захады па збліжэнні дзвюх краін, эканамічная інтэграцыя, ваенна-палітычнае ўзаемадзеянне робяцца для забеспячэння бяспекі рубяжоў Саюзнай дзяржавы. "Мы робім гэтыя захады дзеля мільёнаў людзей, іх спакою і бяспекі дня сённяшняга і будучага", - падкрэсліў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.


Дзмітрый Мезенцаў нагадаў, што на працягу шэрага гадоў з саюзнага бюджэту накіроўваліся сродкі для стварэння экспазіцый у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой". Гэта работа будзе прадоўжана. "Гістарычная праўда можа быць толькі адна, і ніхто не мае права на ісціну ў процівагу тым старонкам гісторыі, якія дарагія для нас. Мы павінны захаваць тую памяць, тую павагу да подзвігу салдата, з разуменнем трагізму, болю, страху і пераадолення. Наша сіла ў яднанні. Будзем памятаць. Гэта наказ гарнізона Брэсцкай крэпасці, перад подзвігам якога мы схіляем галовы зноў і зноў", - рэзюмаваў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.
Фота Леаніда Шчаглова