БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Мінадукацыі: у дзяржзабеспячэнне дзяцей-сірот уключаны расходы на набыццё лякарстваў і медвырабаў

14.04.2026 14:04
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У склад дзяржаўнага забеспячэння дзяцей-сірот уключаны расходы на набыццё лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення выхаваўчай і сацыяльнай работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай, выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Алена Сімакова.

Урадам павялічана фінансавая падтрымка дзяцей-сірот. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.

Дакумент прадугледжвае парадак паляпшэння ўмоў дзяржаўнага забеспячэння дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. "Гэта адзін з крокаў па пастаянным паступовым паляпшэнні становішча дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні, - адзначыла Алена Сімакова. - Расходы на харчаванне, набыццё мяккага інвентару, адзення, абутку павялічваюцца пастаянна з улікам росту цэн на асноўныя тавары. У гэтым выпадку пастанова прадугледжвае рост гэтых расходаў на 5-22 працэнты па розных напрамках. Закранае яна і сямейныя формы ўладкавання - гэта прыёмныя, апякунскія сем'і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, а таксама дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і ўстановы, дзе дзеці знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні, напрыклад, ВНУ, каледжы".

Упершыню дакументам прадугледжаны памер выплат прыёмным бацькам або дзяржаўным апекунам дзяцей-сірот на набыццё медыцынскіх тавараў і лекавых сродкаў, у тым ліку акуляраў. "Раней такія сумы ў рамках дзяржаўнага забеспячэння не выдзяляліся і гэтыя тавары набываліся бацькамі і апекунамі за кошт уласных сродкаў і іншых крыніц. Сёння гэта норма ўключана ў пастанову ўрада. Цяпер штомесяц будзе выдзяляцца пэўная сума на набыццё такіх неабходных тавараў для росту і развіцця дзяцей", - праінфармавала прадстаўнік Мінадукацыі.

Цяпер амаль 17,5 тыс. чалавек знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. Апошняе павышэнне грашовых норм расходаў праходзіла ў снежні 2023 года.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі