БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Мінадукацыі зацвердзіла план прыёму мэтавікоў у педагагічныя ВНУ і ССНУ

04.06.2024 11:06
4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі зацвердзіла план прыёму мэтавікоў у педагагічныя ВНУ і ССНУ Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт прыме 305 студэнтаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі па 16 спецыяльнасцях, больш за ўсё мэтавікоў чакаюць на спецыяльнасцях "спецыяльная і інклюзіўная адукацыя" і "пачатковая адукацыя". У Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна выдзелена 81 месца для гэтай катэгорыі студэнтаў. У Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М.Машэрава - 144. У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны чакаюць 24 мэтавікі, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы - 60, у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова - 128, у Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П.Шамякіна выдзелена 58 месцаў для мэтавікоў. На педспецыяльнасці ў Баранавіцкі дзяржуніверсітэт возьмуць 28 мэтавікоў. Квота ў Полацкім дзяржуніверсітэце імя Ефрасінні Полацкай для будучых педагогаў склала 9 чалавек.

На ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі на педспецыяльнасцях у каледжах чакаюць 240 навучэнцаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Напрыклад, у Гуманітарным каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на спецыяльнасці "дашкольная адукацыя" выдзелены 34 месцы. У Лідскім каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на спецыяльнасці "дашкольная адукацыя" чакаюць 25 мэтавікоў, а ў Полацкім каледжы Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава (на аснове агульнай базавай адукацыі) на "пачатковую адукацыю" прымуць 22 абітурыенты з мэтавымі накіраваннямі.

З поўным пералікам ВНУ і каледжаў са спецыяльнасцямі і квотамі па іх можна азнаёміцца на сайце Міністэрства адукацыі.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі