БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Мінэканомікі: тэмп росту ВУП Беларусі адпавядае прагнозу

18.12.2024 09:12
Тэмп росту ВУП Беларусі захоўваецца ў прагнозным калідоры, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Як раней паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт, ВУП у студзені - лістападзе 2024 года вырас на 3,9 працэнта. "Нягледзячы на некаторае запаволенне, прамысловасць прадаўжае працаваць з высокімі тэмпамі: за 11 месяцаў - 105,5 працэнта. Значна павялічаны выпуск легкавых аўтамабіляў, грузавікоў, аўтобусаў, вагонаў, акумулятараў і г.д. Прадукцыя беларускіх вытворцаў карыстаецца попытам: існуючы ўзровень запасаў ніжэйшы за яго сярэдняе значэнне за апошнія 10 гадоў. Аб запатрабаванасці айчыннай прадукцыі сведчыць і дынаміка рознічнага тавараабароту - 111,8 працэнта. Павелічэнню продажаў таксама садзейнічалі апераджальны рост рэальных даходаў насельніцтва (109,5 працэнта) і стрыманы рост індэкса спажывецкіх цэн - 105,5 працэнта", - адзначылі ў міністэрстве.

У ліку лакаматываў эканомікі застаюцца будаўніцтва (108,6 працэнта), транспарт (105,9 працэнта) і сельская гаспадарка (103,3 працэнта). Прадаўжае аднаўленне IT-сфера: за 11 месяцаў тэмп росту склаў 101,6 працэнта.

Інвестыцыі ў асноўны капітал прырастаюць тэмпамі вышэй за прагнозныя: у студзені-лістападзе - 107,2 працэнта. Пры гэтым яшчэ хутчэй растуць затраты на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў (111,9 працэнта).

Экспарт тавараў і паслуг у студзені - кастрычніку 2024 года склаў $41,3 млрд і вырас на 4,9 працэнта. А вартасны аб'ём таварных паставак на знешнія рынкі дасягнуў адзнакі $34 млрд. Асноўным драйверам росту застаюцца харчовыя тавары, іх экспарт вырас на 18 працэнтаў. "Узмацняем сваю прысутнасць на рынках дружалюбных дзяржаў (тэмп росту 103,7 працэнта), пастаўкі ў Афрыку павялічылі ў 3,5 раза. Экспарт паслуг устойліва расце - плюс 11,4 працэнта", - адзначылі ў Мінэканомікі.

Стабільная работа эканомікі дазволіла забяспечыць у студзені - кастрычніку 2024 года сярэдні ўзровень зарплаты больш за Br2,2 тыс., пенсій па ўзросце - звыш Br800.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі