БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Міністэрства аховы здароўя пракаменціравала дадатковыя меры па мінімізацыі рызык распаўсюджвання ВРІ

13.01.2025 17:01
13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якія дадатковыя меры па мінімізацыі рызык распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый прымаюцца ў Беларусі, расказала журналістам намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Святлана Нячай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З улікам мяркуемага росту захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў канцы студзеня - пачатку лютага прапрацоўваецца комплекс дадатковых мерапрыемстваў па мінімізацыі рызык распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый у арганізаваных калектывах і ў цэлым сярод насельніцтва", - сказала Святлана Нячай.

Сярод прапануемых і прадугледжваемых мер асноўнае месца, паводле яе слоў, займае, безумоўна, бяспечная арганізацыя медыцынскай дапамогі ў арганізацыях аховы здароўя. У першую чаргу ў паліклініках - вядзенне раздзельнага прыёму пацыентаў з саматычнымі захворваннямі і з прыкметамі вострых рэспіраторных інфекцый.

Улічваючы тое, што сярод усіх тых, хто звярнуўся з прыкметамі рэспіраторных інфекцый, 60 працэнтаў - гэта дзеці, асаблівая ўвага ўдзяляецца арганізацыі проціэпідэмічных мерапрыемстваў і мінімізацыі рызык распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый у дзіцячых калектывах, ва ўстановах адукацыі - школах, дзіцячых садах. Як растлумачыла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач, педагогі і медыцынскія работнікі вядуць работу па недапушчэнні ў арганізаваныя калектывы дзяцей з прыкметамі рэспіраторных інфекцый. Размова ідзе аб так званых ранішніх фільтрах, якія прадугледжваюць своечасовае выяўленне дзяцей з прыкметамі ВРІ.

Разам з гэтым Святлана Нячай нагадала, што дзеці з прыкметамі захворвання могуць адсутнічаць ва ўстановах адукацыі да 5 дзён без прадастаўлення медыцынскай даведкі. Такая мера дзейнічае для таго, каб не ствараць празмерную нагрузку для пацыентаў і арганізацый аховы здароўя, а таксама мінімізаваць рызыкі паўторнага інфіцыравання дзяцей пры наведванні паліклінік.

Як адзначыла ў Міністэрстве аховы здароўя, на прадпрыемствах і ў арганізацыях важным з'яўляецца эфектыўнае функцыянаванне сістэм вентыляцыі, правядзенне вільготнага прыбірання, праветрывання, стварэння ўмоў для выканання асабістай гігіены.

Тым часам прадаўжаецца вакцынацыя супраць грыпу, СОVІD-19. Імунітэт пасля прышчэпкі фарміруецца ў сярэднім два тыдні, таму яшчэ ёсць магчымасць зрабіць прышчэпку тым, хто не змог гэта зрабіць раней. Вакцына, што выкарыстоўваецца супраць СОVІD-19, забяспечвае абарону да 12 месяцаў.

"Улічваючы, што ў нас у запасе як мінімум два тыдні (да мяркуемага росту захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі. - Заўвага БЕЛТА), а для фарміравання імунітэту гэтага часу дастаткова, прашу людзей з груп рызыкі скарыстацца такой магчымасцю і вакцынавацца як ад грыпу, так і ад каранавіруснай інфекцыі", - заклікала Святлана Нячай.

Разам з тым здароўе шмат у чым залежыць ад адказнага стаўлення кожнага чалавека. У сезон высокай актыўнасці рэспіраторных вірусаў мэтазгодна выконваць правілы асабістай гігіены (старанна мыць рукі і старацца не дакранацца да твару рукамі), мінімізаваць знаходжанне ў месцах масавага збору людзей. Пры кашлі, чханні важна выконваць рэспіраторны этыкет: выкарыстоўваць насавую хустачку або чхаць/кашляць у выгін локця. Пры з'яўленні сімптомаў ВРІ, каб абараніць людзей, якія побач, трэба выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны органаў дыхання.

Святлана Нячай таксама заклікала актыўна займацца фізкультурай і спортам, больш знаходзіцца на адкрытым паветры, рацыянальна харчавацца, паўнацэнна высыпацца. "Гэта ўсё, што мы з вамі маем, і ўсё тое, чым мы з вамі можам падмацаваць сваё здароўе і не дапусціць захворвання", - сказала яна.

Эпідэміялагічная сітуацыя па рэспіраторных інфекцыях цяпер кантралюемая, захваральнасць адносна аналагічнага перыяду мінулага года на 25 працэнтаў ніжэйшая. Цяпер праводзіцца падрыхтоўка да перыяду ўздыму захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі і грып, якая заключаецца ў тым ліку ў забеспячэнні гатоўнасці ўстаноў аховы здароўя да прыёму павышанай колькасці пацыентаў.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі