БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Мінпрацы нагадала пра дзейсныя спосабы пошуку работы

10.02.2025 16:02
10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзейсныя спосабы пошуку работы паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Так, у ведамстве раяць наведаць інфармацыйны партал Дзяржаўнай службы занятасці. На гэтым рэсурсе размешчаны агульнарэспубліканскі банк вакансій, які штодзённа абнаўляецца ў рэжыме online. Цяпер на ім сабраны амаль 190 тыс. вакансій з усіх рэгіёнаў краіны, што дазваляе зручна шукаць работу ў адным месцы. Партал таксама прапануе лічбавы рэсурс па прафесійнай арыентацыі "Крок у прафесію" і прадастаўляе прававую інфармацыю.

Акрамя таго, можна звярнуцца ў мясцовыя падраздзяленні службы занятасці. У іх акажуць садзейнічанне ў працаўладкаванні на пастаяннае месца работы, для беспрацоўных арганізуюць навучанне па запатрабаваных на рынку працы прафесіях і прадаставяць субсідыі для самазанятасці. Таксама служба занятасці дапамагае з перасяленнем грамадзян, набыццём вопыту практычнай работы і часовай занятасцю навучэнскай моладзі.

У Мінпрацы таксама раяць звярнуцца ў агенцтва па працаўладкаванні. З рэестрам агенцтваў можна азнаёміцца на сайце ведамства.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі