БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Мінпрацы: з 1 ліпеня павялічваецца заработная плата асобных работнікаў сацабслугоўвання

27.06.2024 12:06
27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Павелічэнне на 25 працэнтаў надбаўкі за работу ў сферы сацыяльнага абслугоўвання прадугледжана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны нумар 38 ад 12 чэрвеня 2024 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрацы.

Так, павелічэнне надбаўкі за работу ў сферы сацыяльнага абслугоўвання прадугледжана сацыяльным работнікам, сядзелкам, малодшым медыцынскім сёстрам па доглядзе хворых, няням, санітаркам, сёстрам-гаспадыням, поварам - з 90 працэнтаў да 115 працэнтаў, а таксама прыбіральшчыкам, дворнікам - з 45 працэнтаў да 70 працэнтаў.

Штомесячнае павелічэнне заработнай платы для гэтых работнікаў складзе каля Br63.

Паколькі памер гэтай надбаўкі прывязаны да базавай стаўкі (сёння - Br250), пры яе росце гэты памер будзе суразмерна павялічвацца.

Сярэднямесячная заработная плата работнікаў сферы сацыяльнага абслугоўвання за студзень - май 2024 года склала Br1226,3.

Павышэнне заработнай платы работнікаў сферы сацыяльнага абслугоўвання ажыццяўляецца планамерна ў рамках рэалізацыі Праграмы дзейнасці ўрада Беларусі на перыяд да 2025 года.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі