БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Мінсельгасхарч: у гэтым годзе збяром 10,3 млн т збожжавых з улікам кукурузы і рапсу

20.08.2024 19:08
20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб прамежкавых выніках уборкі збожжавых у час прэс-канферэнцыі "Уборачная кампанія - 2024: першыя вынікі і дасягненні аграрыяў" расказаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Згодна з ацэнкамі спецыялістаў і вучоных, чаканы намалот збожжавых і зернебабовых культур з улікам кукурузы складзе 9,2 млн т. У гэтым годзе парадаваў і ўраджай рапсу, які перавысіў мінулагодні ўзровень і склаў 1,1 млн т. Усяго ў гэтым годзе мы павінны мець 10,3 млн т, адзначыў Уладзімір Гракун.

Аграрыі выйшлі на завяршальны этап уборкі збожжавых і зернебабовых культур. Ужо ўбрана 96 працэнтаў плошчаў. Практычна ўсе рэгіёны краіны, за выключэннем асобных раёнаў Віцебскай і Магілёўскай абласцей, сабралі ўраджай збожжавых і зернебабовых. Плошчы, што засталіся для ўборкі, засеяны грэчкай і просам, якія, паводле слоў намесніка міністра, у бліжэйшы час будуць зжаты.

Па стане на 20 жніўня ў Беларусі ўжо сабрана збожжа (з улікам рапсу) 7,629 млн т, з іх - 6,555 млн т збожжавых і зернебабовых культур, 1,074 млн т рапсу. "Мы яшчэ павінны ўбраць 30 тыс. т яравога рапсу і чакаем больш як 50 тыс. т намалоту грэчкі і проса, - удакладніў Уладзімір Гракун. - З улікам таго, што малыя фермерскія гаспадаркі павінны нам даць звыш 200 тыс. т намалоту (у 2023 годзе яны ўнеслі ў агульны каравай 277 тыс. т) і каля 80 тыс. т прысядзібныя ўчасткі, згодна з ацэнкамі спецыялістаў і вучоных, чаканы намалот з кукурузай складзе 9,2 млн т. Парадаў у гэтым годзе і рапс: мы сабралі больш, чым у 2023-м, - 1,1 млн т. Усяго мы павінны мець 10,3 млн т збожжа".

Паралельна з уборкай збожжавых прадаўжаецца церабленне лёну. Крыху засталося выцерабіць у Магілёўскай вобласці, астатнія рэгіёны вядуць абарот і падбор лёну. Ідзе сяўба азімага рапсу, іншыя гаспадаркі вядуць падрыхтоўку да сяўбы азімых збожжавых, убіраюць бульбу і іншыя агароднінныя культуры.

"Збіраецца ўраджай ранняй бульбы. Маладая агародніна паступае на паліцы нашых магазінаў, і мы ўжо можам купіць сваю прадукцыю", - дадаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

Уборачная кампанія з'яўляецца важным і заключным этапам усяго комплексу тэхналагічных работ па вырошчванні сельскагаспадарчых культур. Задачы па ўборачнай кампаніі былі пастаўлены яшчэ ў канцы 2023 года, калі ішло планаванне і вызначалася азімая сяўба пад ураджай 2024 года. Была ўстаноўлена задача - атрымаць 11 млн т збожжа з улікам рапсу.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі