БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Мінск і ўсе вобласці на сувязі з Дзедам Марозам. У Белавежскай пушчы далі старт акцыі "Нашы дзеці"

15.12.2023 15:12

15 снежня, Камянецкі раён /Кар. БЕЛТА/. У нацыянальным парку "Белавежская пушча" сёння далі старт рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтым годзе акцыя набыла новы фармат. На яе адкрыццё ў Белавежскую пушчу запрашэнні атрымалі 150 дзяцей. Кожная дэлегацыя паўдзельнічала ў квесце і з дапамогай карты адшукала ў маёнтку беларускага Дзеда Мароза канверты з пасланнямі ад кожнай вобласці і горада Мінска. Гаспадар казачнай сядзібы паабяцаў здзейсніць усе мары і жаданні. Менавіта з самага сэрца запаведнага лесу далі старт навагодняй акцыі "Нашы дзеці". З Брэсцкай вобласці марафон дабра адправіўся па Беларусі. У фармаце тэлемоста да цырымоніі далучылася Гродзенская, Гомельская, Магілёўская, Мінская, Віцебская вобласці і Мінск.

"Мы даём старт акцыі разам з усёй краінай. Ва ўсіх кутках нашай рэспублікі таксама ў прамым эфіры знаходзяцца дзеці і дарослыя, якія адпраўляюць у дарогу экспрэс добрых спраў - акцыю "Нашы дзеці". Яна крочыць па краіне больш за 25 гадоў, ініцыяваная нашым Прэзідэнтам. Мы бачым, што рэальна робіцца ў Беларусі для шчаслівага і камфортнага дзяцінства", - падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка. Ён адзначыў, што ў краіне вялікую ўвагу ўдзяляюць развіццю адукацыі і магчымасцям для творчасці юных беларусаў.

Напярэдадні Новага года цудаў і падарункаў чакаюць і дарослыя, і дзеці. "Пажылыя людзі таксама маюць патрэбу ў свяце. Мы гэта свята ствараем і для іх. Літаральна праз тыдзень стартуе акцыя "Ад усёй душы", дзе мы павінны ўдзяліць увагу пажылым людзям сваім спагадлівым стаўленнем, творчасцю, шчырымі і добрымі ўчынкамі", - сказаў віцэ-прэм'ер, цёпла павіншаваўшы ўсіх з зімовымі святамі.

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка дадаў, што акцыя "Нашы дзеці" не пакіне без увагі ніводнае дзіця. "Мы любім вас. Наша краіна робіць усё, каб вы вучыліся, былі здаровыя", - падкрэсліў кіраўнік Брэсцкай вобласці.

Дзеці, якіх сёння запрасілі на свята ў Белавежскую пушчу, аказаліся ў самай сапраўднай казцы. "Вельмі рада апынуцца тут. Спадзяюся атрымаць шмат уражанняў, пазнаёміцца з юнакамі і дзяўчатамі з майго раёна. Цікава было пабываць зімой у Белавежскай пушчы, у маёнтку Дзеда Мароза. Хацелася б у яго папрасіць дабрабыту і ласункаў", - расказала школьніца Кацярына Міхалькевіч.

Марына Русак да гэтага ні разу не была ў Белавежскай пушчы. Запрашэнне на свята ў дзень старту акцыі "Нашы дзеці" стала для яе вялікім сюрпрызам. "Тут прыгожа, нібы ў казцы. Ніколі не была ў Дзеда Мароза да гэтага, але пісала яму пісьмы. У мяне ёсць просьба да яго, але пра яе прамаўчу - гэта сакрэт. Скажу яму асабіста", - прызналася дзяўчынка.

Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" пройдзе з 15 снежня 2023 года па 15 студзеня 2024-га. Яна падорыць магчымасць тысячам юных беларусаў ажыццявіць свае жаданні.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі