БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адкрыецца 12 сакавіка

12.03.2025 10:03
12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адкрыецца сёння, 12 сакавіка, у сталіцы, у адміністрацыйным комплексе па пр.Пераможцаў, 14, паведамляе БЕЛТА.

Беларусь у 2025 годзе старшынствуе ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза, таму на цэнтральным стэндзе будзе прадстаўлена інтэрактыўная калектыўная экспазіцыя дзяржаў - удзельніц ЕАЭС, аб'яднаная агульнай тэмай - 80-годдзе Вялікай Перамогі.

Кожны дзень выстаўкі-кірмашу будзе прысвечаны дзяржаве - удзельніцы ЕАЭС: 12 сакавіка - дзень Рэспублікі Казахстан, 13 сакавіка - дзень Кыргызскай Рэспублікі, 14 сакавіка - дзень Расійскай Федэрацыі, 15 сакавіка - дзень Рэспублікі Беларусь, 16 сакавіка - дзень Рэспублікі Арменія.

Традыцыйна будзе арганізавана работа "міжнароднага" і "адукацыйнага" кварталаў.

Сярод знакавых мерапрыемстваў выстаўкі-кірмашу - міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час" з удзелам прадстаўнікоў краін блізкага і далёкага замежжа, цырымонія ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі".

Увагу наведвальнікаў прыцягне "Кніжны поезд", прыбудзе ён у Мінск 14 сакавіка. Гэта праект Расійскай Федэрацыі, які прывязе пісьменнікаў, літаратараў, публіцыстаў. Яны прадставяць сваю творчасць на пляцоўках як выстаўкі, так і на іншых.

У дні работы выстаўкі, у перыяд часу з 10.00 да 19.00, будзе арганізаваны часовы гарадскі аўтобусны маршрут нумар 935. Аўтобус будзе курсіраваць па маршруце "Ст.м. "Няміга" - выставачны комплекс" з інтэрвалам руху 15-20 мінут.

Адкрыецца выстаўка ўрачыста сёння ў 12.00 і прадоўжыць работу па 16 сакавіка.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі