БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

МНС аб'яўляе старт прафілактычнай акцыі "За бяспеку разам!"

16.10.2023 11:10
16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя "За бяспеку разам!" па папярэджанні пажараў у жыллёвым фондзе і гібелі людзей ад іх пройдзе з 16 кастрычніка па 1 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

У акцыі прымуць удзел не толькі ратавальнікі, але і міліцыянеры, прадстаўнікі сістэмы аховы здароўя, работнікі сацыяльнай службы, сродкаў масавай інфармацыі, сферы ЖКГ і энергетыкі. Яны правядуць індывідуальную растлумачальную работу і ацэняць бяспеку ўмоў пражывання сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У поле зроку таксама трапяць адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя людзі, інваліды і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. На асаблівым кантролі застаюцца грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, і пажылыя людзі, якія пражываюць з асобамі асацыяльных паводзін.

МНС просіць грамадзян удзяліць пільную ўвагу спраўнасці абагравальнага абсталявання і электрычнай праводкі, праверыць на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а ў выпадку іх адсутнасці - устанавіць у кожным жылым памяшканні. МНС таксама нагадвае аб неабходнасці аказаць дапамогу састарэлым сваякам і знаёмым у прывядзенні жылля ў пажарабяспечны стан.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі