2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адноўлена амаль 7,6 тыс. дахаў жылых дамоў, пашкоджаных ураганам 13-14 ліпеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МНС.
Паводле ўдакладненых даных, з-за праходжання 13-14 ліпеня навальнічнага фронту з парывамі ветру да 29 м/с у 43 раёнах рэспублікі пацярпелі 2654 населеныя пункты: у Брэсцкай вобласці - 33, у Гомельскай - 2272, у Гродзенскай - 54, у Магілёўскай - 295.
Былі пашкоджаны дахі 8043 жылых дамоў (7573 адноўлены), 538 аб'ектаў сацкультбыту (503 адноўлены), 2410 сельскагаспадарчых будынкаў (1119 адноўлены), 17 вытворчых будынкаў (16 адноўлены) і 260 гаспадарчых пабудоў (170 адноўлены).-0-