
13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры моцным ветры ўзнікаюць такія фактары небяспекі, як пашкоджанне ліній электраперадач, абвальванне слаба ўмацаваных канструкцый і падзенне дрэў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуцыях.
Як адзначылі ў выратавальным ведамстве, 13 сакавіка месцамі па рэспубліцы чакаецца туман, днём па паўднёвым усходзе ў асобных раёнах узмацненне ветру парывамі 15-18 м/с.
Пры моцным ветры ўзнікаюць такія фактары небяспекі, як пашкоджанне або абрыў ліній сувязі і электраперадач, адколючэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах. Існуе рызыка пашкоджання або абвальвання слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзення дрэў.
З-за зніжэння бачнасці магчыма ўскладненне руху транспарту, а таксама павелічэнне верагоднасці ўзнікнення ДТЗ.-0-