16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МНС падрыхтавала рэспубліканскую карту дазволеных для купання пляжаў, паведамілі БЕЛТА ў выратавальным ведамстве.
У гарачыя летнія дні многія беларусы аддаюць перавагу адпачынку каля ціхіх і далёкіх ад мітусні месцаў, якія часта забаронены і не абсталяваны для купання. Але статыстыка паказвае, што адпачынак у такіх месцах нярэдка прыводзіць да трагедый. У той жа час абсталяваныя і прызначаныя для купання месцы больш бяспечныя. Дно вадаёмаў у такіх месцах абследавана і ачышчана ад пабочных прадметаў. Акрамя таго, там устаноўлены буі, якія абазначаюць межы заплыву. На беразе абсталяваны інфармацыйныя стэнды з правіламі бяспекі, таксама ёсць кабінкі для пераапранання і ценявыя навесы. Што немалаважна, у абсталяваных для купання месцах пастаянна дзяжураць ратавальнікі.
Каб кожны змог знайсці сабе зручнае і бяспечнае месца для адпачынку, ратавальнікі падрыхтавалі карту дазволеных для купання пляжаў, дзе адпачынак не будзе азмрочаны няшчаснымі выпадкамі. Азнаёміцца з ёй можна па спасылцы на афіцыйным інтэрнэт-партале Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.