30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з-за навальнічнага фронту і ветру з парывамі да 26 м/с, які прайшоў 28-29 ліпеня, у сямі раёнах рэспублікі пацярпелі восем населеных пунктаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МНС.
Паводле аператыўных даных, у Гродзенскай вобласці пацярпелі чатыры населеныя пункты, Мінскай - тры, Магілёўскай - адзін. Пашкоджаны дахі шасці жылых дамоў і двух аб'ектаў сацкультбыту. Вядуцца аднаўленчыя работы.
Зафіксавана 316 выпадкаў падзення дрэў: у Брэсцкай вобласці - 29, Віцебскай - 7, Гомельскай - 15, Гродзенскай - 137, Мінскай - 58, Магілёўскай - 18, Мінску - 52. Работнікамі МНС і іншых арганізацый вяліся работы па распілоўванні і ўборцы паваленых дрэў.
Паваленымі дрэвамі пашкоджаны 15 аўтамабіляў. З іх у Гомельскай вобласці - адзін транспартны сродак, Гродзенскай - чатыры, Магілёўскай - два, Мінску - восем.
Паводле інфармацыі Беларускай чыгункі, у сувязі з падзеннем дрэў на чыгуначныя пуці затрымка ў руху аднаго пасажырскага поезда ў Гродзенскай вобласці склала 47 мінут.
У выніку парываў ветру ад паваленых дрэў траўміраваны два чалавекі. Першы інцыдэнт здарыўся каля аг.Ярэмічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Галінай, якая упала з дрэва, траўміраваны мужчына 1970 года нараджэння. Другі выпадак здарыўся ў г.Бабруйску Магілёўскай вобласці па вул.Савецкай. Паваленым дрэвам траўміравана пенсіянерка 1946 года нараджэння. Абодва пацярпелыя шпіталізаваны з пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці.
Ратавальнікі прадаўжаюць работы па аказанні дапамогі і вядуць маніторынг аператыўнай абстаноўкі ў сувязі з праходжаннем моцнага ветру і навальніц па тэрыторыі рэспублікі.-0-