23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па падатках і зборах растлумачыла асаблівасці выплаты падаходнага падатку фізічнымі асобамі пры здачы ўнаём жылых памяшканняў, паведамілі БЕЛТА ў МПЗ.
Падатак выплачвае ўласнік жылога памяшкання, які атрымлівае даход ад здачы ўнаём. Прычым плаціць неабходна незалежна ад наяўнасці або адсутнасці дагавора найму жылога памяшкання.
Выплата за першы месяц ажыццяўляецца не пазней за рабочы дзень, які ідзе за днём здачы ўнаём жылога памяшкання, за наступныя месяцы - не пазней за першы рабочы дзень месяца.
Плацельшчык самастойна вылічвае і выплачвае падаходны падатак па стаўках, устаноўленых згодна з дадаткам 2 да Падатковага кодэкса. Стаўкі ўстаноўлены за кожны пакой, які здаецца. Калі жылое памяшканне прадастаўлена для пражывання не на ўвесь месяц, то падатак неабходна выплаціць прапарцыянальна колькасці дзён здачы ўнаём.
Вызваляецца ад выплаты ўласнік, які прадастаўляе жылое памяшканне маладым спецыялістам або маладым рабочым (служачым), пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў.-0-