БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

"Мы не дапусцім хаосу і нападзення на нашу краіну". Кубракоў падвёў вынікі вучэнняў у Століне

12.09.2024 09:09
11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мы не дапусцім хаосу і нападзення на нашу краіну. Такую заяву зрабіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў у Століне па выніках інструктарска-метадычнага занятку МУС па спыненні дзейнасці незаконных узброеных фарміраванняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МУС.

Паводле слоў міністра, план мерапрыемства асноўнай фазы вучэнняў "Столін-2024" быў складзены з улікам сітуацыі ў Курскай вобласці Расіі, падрыхтаваны асабовы склад і спецтэхніка, праведзена работа з насельніцтвам. "Байцы адпрацавалі дзеянні па барацьбе з дыверсійнымі групамі ў некалькіх лакацыях: не толькі на подступах да горада, але і ў яго межах, - удакладніў Іван Кубракоў. - Апошні сцэнарый, падкрэслю, разглядаем як крайні выпадак. Галоўнае для нас - забяспечыць бяспеку насельніцтва, не дапусціўшы прарыву баевікоў у населеныя пункты: яны павінны быць знішчаны яшчэ на падыходах".

Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што ў час вучэнняў праваахоўнікі прадэманстравалі, што гатовы процістаяць такім пагрозам і абараніць суайчыннікаў. Такія заняткі прайшлі ў многіх раёнах і будуць праводзіцца ў далейшым. Паводле яго слоў, людзі з разуменнем аднесліся да правядзення мерапрыемства, падыходзілі да супрацоўнікаў МУС і дзякавалі ім за работу.

"Жыхары прыгранічнага рэгіёна ведаюць, што адбываецца ў суседняй краіне. Яны бачаць: улада ў нас моцная, праваахоўнікі могуць абараніць рубяжы. Мы не дапусцім хаосу і нападзення на нашу краіну. Тыя, хто паспрабуюць падняць руку на грамадзян Беларусі, будуць знішчаны!" - заявіў міністр.

Для адпрацоўкі плана дзеянняў асноўнай фазы вучэнняў "Столін-2024" удзельнікі занялі абазначаныя пазіцыі. Яны падзяліліся на сілы абароны і ўмоўнае ўзброенае фарміраванне, якое спрабавала пранікнуць на тэрыторыю горада. Сілы абароны спынілі ўмоўную спробу захопу будынку мясцовага РАУС. Удзельнікі заняткаў вялі разведку з выкарыстаннем FPV-дронаў пад прыкрыццём снайпераў і бранятэхнікі. Пошукавыя мерапрыемствы завяршыліся выяўленнем "баевікоў" і іх затрыманнем з дапамогай службовых сабак. Спроба дыверсантаў фарсіраваць водную перашкоду на катарах таксама была паспяхова спынена з выкарыстаннем ударных дронаў і іншых сродкаў узбраення.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі