БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

На асобных участках рэк Беларусі стартавала навігацыя

24.03.2026 11:03
24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На асобных участках рэк Беларусі стартавала навігацыя, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінтранса.

"Навігацыя ў 2026 годзе пачынаецца з 25 сакавіка, на асобных участках унутраных водных шляхоў - з 24 сакавіка", - адзначылі ў прэс-службе.

Працягласць унутраных водных шляхоў - 2 тыс. 143 км. Транспартная дзейнасць ажыццяўляецца ў 7 рачных партах. Для забеспячэння работы воднага транспарту выкарыстоўваецца 17 гідравузлоў.

У адрозненне ад мінулага года вясной бягучага года пачалася паводка. Гэта азначае, што вады будзе дастаткова ў рэках, у тым ліку на ўнутраных водных шляхах, што будзе садзейнічаць эфектыўнай рабоце рачнога транспарту.

Для пасажырскіх перавозак задзейнічаны ўчасткі водных шляхоў у басейнах рэк Прыпяць і Сож (рачныя парты ў Гомелі, Пінску і Брэсце).-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі