26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагадненне паміж урадамі Беларусі і РФ аб распрацоўцы і арганізацыі серыйнай вытворчасці двухрухавіковага лёгкага мнагамэтавага самалёта "Асвей" рыхтуецца да ратыфікацыі. Адпаведны праект закона апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Галоўным выканаўцам з расійскага боку з'яўляецца АТ "Уральскі завод грамадзянскай авіяцыі", сувыканаўцам ад беларускага боку - ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод" (Баранавічы).
У адпаведнасці з пагадненнем беларускі бок стварае вытворчыя магутнасці для арганізацыі серыйнай вытворчасці самалёта "Асвей". Расійскі бок забяспечвае размяшчэнне ў ААТ "558 АРЗ" заказаў на выраб у перыяд да 2038 года не менш як 178 фюзеляжаў. Таксама беларускі завод павінен вырабіць 50 працэнтаў ад колькасці самалётаў "Асвей", прадугледжаных да пастаўкі ў рамках рэалізацыі комплекснай праграмы развіцця авіяцыйнай галіны РФ да 2030 года (не менш як 89 самалётаў).
Як паведамлялася, Беларусь і РФ плануюць у канцы 2026-га - пачатку 2027 года выпусціць доследны ўзор самалёта "Асвей" і пачаць яго выпрабаванні.-0-