12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наколькі аўтаматызаваныя ўсе працэсы на БелАЭС, каб выключыць чалавечы фактар пры магчымых аварыйных сітуацыях, расказаў у час круглага стала ў БЕЛТА намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу - начальнік вучэбна-трэніровачнага цэнтра РУП "Беларуская атамная электрастанцыя" Аляксандр Ерын.
"На беларускай АЭС прыменены сучасныя сістэмы, у тым ліку аўтаматызаваная сістэма кіравання тэхналагічнымі працэсамі. Гэтыя сістэмы спраектаваны прадпрыемствамі Расійскай Федэрацыі, якія ўваходзяць у склад дзяржкарпарацыі "Расатам". Прымяненне гэтых сістэм рэалізуецца на прынцыпах разнастайнасці, незалежнасці і рэзервавання каналаў бяспекі. Гэтыя ж сістэмы ўлічваюць чалавечы фактар і магчымыя памылкі персаналу", - сказаў Аляксандр Ерын.
Ён таксама растлумачыў, што аўтаматызаваная сістэма кіравання дае магчымасць прымяняць рэзервуемыя сродкі вымярэння для абароны тэхналагічнага абсталявання.-0-