БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Настаўнікам павялічылі памер надбаўкі за работу ў галіне

22.08.2023 14:08
22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Настаўнікам павялічылі памер надбаўкі за работу ў галіне. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі нумар 265 ад 15 жніўня 2023 года, якой унесены змяненні ў ведамасную пастанову нумар 71 ад 3 чэрвеня 2019 года "Аб аплаце працы работнікаў адукацыі", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу міністэрства.

Пастановай нумар 265 з 1 верасня 2023 года павялічаны памер надбаўкі за работу ў галіне настаўнікам на 15 працэнтаў ад акладу.

Акрамя таго, устаноўлена надбаўка куратарам вучэбных груп устаноў вышэйшай адукацыі ў дзённай форме атрымання адукацыі ўсіх курсаў (за выключэннем выпускнога курса), памер якой складзе 100 працэнтаў базавай стаўкі. Надбаўка куратарам вучэбных груп выпускнога курса будзе на ўзроўні 50 працэнтаў базавай стаўкі.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі