БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Натарыусы Беларусі 14 сакавіка будуць кансультаваць бясплатна

10.03.2025 12:03
10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Натарыусы Беларусі 14 сакавіка будуць кансультаваць бясплатна, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай натарыяльнай палаты (БНП) Юрый Лукашэвіч.

Удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да святкавання Дня Канстытуцыі, прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро краіны. На працягу рабочага дня жыхары і госці Беларусі пры асабістым звароце да натарыуса змогуць атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у тым ліку па афармленні спадчынных правоў, даверанасцей, складанні завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэнні нерухомай маёмасці, ажыццяўленні выканаўчых надпісаў і інш.

Правядзенне ў ходзе прававой асветы такіх акцый, прымеркаваных да дзяржаўных свят і іншых дат, для натарыяльнай супольнасці Беларусі стала традыцыйным. Мэтай такіх мерапрыемстваў з'яўляецца перш за ўсё забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і дасведчанасці насельніцтва.

Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх работы можна ўдакладніць на сайце БНП у раздзеле "Знайсці натарыуса".

Акрамя таго, Беларуская натарыяльная палата развівае інфармацыйна-асветны рэсурс "Натарыус для вас". На гэтым сайце запушчаны чат, дзе ў анлайн-рэжыме можна атрымаць даведачную інфармацыю. Цяпер сэрвіс "Анлайн-кансультант Натарыята" працуе ў тэставым рэжыме па будных днях з 9.00 да 18.00. У перспектыве для большай зручнасці грамадзян графік работы будзе скарэкціраваны.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі