БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Наведванне лесу абмежавана практычна ва ўсіх раёнах Беларусі

06.08.2024 10:08
6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наведванне лесу абмежавана практычна ва ўсіх раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчаць даныя інтэрактыўнай карты Мінлясгаса, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных на 8.15 наведванне лесу абмежавана ва ўсіх раёнах Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. 

Жоўтым колерам адзначана большасць лясоў астатніх раёнаў. Даведваць лес дазволена ўсяго толькі ў 13 раёнах краіны - Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Зэльвенскім, Лідскім, Свіслацкім, Слонімскім раёнах Гродзенскай вобласці, Драгічынскім, Камянецкім, Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці, а таксама Ельскім, Мазырскім і Нараўлянскім раёнах Гомельскай вобласці.   

На працягу дня ў сувязі са зменлівым надвор'ем у краіне сітуацыя можа змяняцца. Атрымаць даныя аб прынятых мерах абмежавальнага характару можна на афіцыйным сайце ведамства.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі