БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Наведванне лясоў абмежавана ў 57 раёнах Беларусі

14.08.2023 10:08
14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на наведванне лясоў актуальны для 57 раёнаў Беларусі. Такія даныя размешчаны на інтэрактыўнай карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Абмежаванні дзейнічаюць у 57 раёнах і закранаюць усе вобласці Беларусі. Больш за ўсё рэгіёнаў абазначаны жоўтым колерам (уведзены абмежаванні) у Мінскай вобласці - 14, далей ідуць Гомельская - 13, Гродзенская - 11 і Брэсцкая - 10. У Магілёўскай вобласці абмежаванні актуальны для пяці раёнаў, у Віцебскай - для чатырох.

Карта прыводзіць даныя па рэжыме наведвання лясоў у кожным адміністрацыйным раёне. Яна абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі