БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Па праграме "Сямейны капітал" для шматдзетных сем'яў адкрыта амаль 126 тыс. дэпазітаў

11.05.2023 09:05

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па праграме "Сямейны капітал" для шматдзетных сем'яў на 1 мая адкрыта 125 933 дэпазітныя рахункі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

На пачатак мая адкрыта 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн і 43,4 тыс. - на суму Br1,05 млрд. Датэрмінова распарадзіцца сродкамі захацелі больш за 70,3 тыс. заяўнікаў, большасць з іх плануюць укласці сродкі ў паляпшэнне жыллёвых умоў, патраціць грошы на медыцынскія паслугі збіраюцца амаль 7 тыс. чалавек, на адукацыю - амаль 4,7 тыс.

Аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу прынята 68 154 рашэнні. У Брэсцкай вобласці іх 14 556, у Віцебскай - 6 652, у Гомельскай - 10 887, у Гродзенскай - 8 191, у Мінскай - 11 698, у Магілёўскай - 6 898, у Мінску - 9 272.

У Мінпрацы нагадалі, што назначаецца сямейны капітал шматдзетным сем'ям пасля нараджэння (усынаўлення або ўдачарэння) трэцяга або наступнага дзіцяці. Пры гэтым памер сямейнага капіталу на дзяцей, якія нарадзіліся (усыноўлены, удачароны) з 1 студзеня па 31 снежня 2023 года складае Br29 950.

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі