БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Пабываць у сярэдневяковым лагеры і ўбачыць рыцарскі турнір можна 31 мая ў музеі "Бярэсце"

29.05.2025 09:05
Філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея - археалагічны музей "Бярэсце" запрашае 31 мая на "Берасцейскую маёўку - 2025". Гэта мерапрыемства акцыі "Ноч у музеі", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Асаблівасць такой "Ночы музеяў" у тым, што пройдзе яна ў гістарычным месцы, дзе зарадзіўся Брэст. Наведвальнікі змогуць акунуцца ў аўтэнтычную атмасферу, каб хоць крыху зведаць, якім было жыццё ў старажытным Бярэсці. "Будзе магчымасць убачыць арыгінальныя прадметы і сучасныя рэчы, якія былі выраблены традыцыйнымі спосабамі, дакрануцца да іх. Можна паспрабаваць сябе ў нейкіх напрамках, даведацца пра розныя сферы жыцця нашых продкаў", - заўважылі ў музеі.

Мерапрыемства разлічана на тры гадзіны. Дзейства пачнецца ў 19.00. Па суседстве з "Бярэсцем" адновяць сярэдневяковы лагер. Наведвальнікам прадэманструюць, якім быў побыт у жыхароў старажытнага горада, як яны забаўляліся і абаранялі свае дамы. Напрыклад, можна будзе паназіраць і самім далучыцца да выканаўцаў гістарычных танцаў, убачыць рыцарскую амуніцыю, паўдзельнічаць у майстар-класах па стральбе з лука, паспрабаваць сябе ў стварэнні скураных вырабаў і кляпаных кальчуг. Рэканструктары правядуць рыцарскі турнір і сучасны мечавы бой. Чакаецца, што паспрабаваць сябе ў ролі рыцараў змогуць і дзеці. Для іх падрыхтуюць спецыяльную амуніцыю.

Задзейнічаюць і непасрэдна будынак археалагічнага музея. Там у 20.00 пачнецца квест. Удзельнікам прапануюць выканаць шэраг заданняў. Таксама будуць праводзіцца майстар-класы па вырабе паясоў і лялек-абярэгаў. На заканчэнне вечара для публікі выступяць творчыя калектывы.

"Бярэсце" - унікальны музей. Ён створаны на месцы дзядзінца старажытнага горада, дзе вучоныя пад кіраўніцтвам прафесара Пятра Лысенкі ў час раскопак знайшлі драўляныя пабудовы XI-XIII стагоддзяў. Адкрыты музей у 1982 годзе. Пад шкляным купалам размешчаны раскоп са старажытнымі пабудовамі, а для наведвання адкрыты больш за дзясятак экспазіцыйных залаў.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі