БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Падрыхтоўка беларускага касманаўта да палёту на МКС пачнецца з лютага

25.01.2023 16:01
 Падрыхтоўка беларускага касманаўта да палёту на МКС пачнецца з лютага. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер рэалізуецца вельмі прэстыжны, яркі праект у галіне пілатуемай касманаўтыкі. Мы правялі вялікі конкурс, было прыкладна 2 тыс. заявак ад жадаючых. Адабралі шэсць прэтэндэнтак для палёту ў космас. Першы крытэрый - здароўе, паколькі патрабуецца вынослівасць, гатоўнасць да складаных умоў. Прэтэндэнткі прайшлі медкамісію ў нас і ў Расіі. Але паляціць, вядома ж, адна. Таму яны праходзяць далейшае тэсціраванне, адбор. Недзе з лютага пачнецца падрыхтоўка нашага касманаўта для касмічнага палёту. Калі нічога не зменіцца, то палёт на МКС плануецца восенню", - сказаў Уладзімір Гусакоў.

Ён адзначыў, што маючы адбыцца палёт у космас пацвярджае імідж Беларусі як касмічнай дзяржавы з высокім узроўнем навукі.

Як паведамлялася, вызначаны шэсць прэтэндэнтак на званне першага беларускага касманаўта ў суверэннай гісторыі краіны. У іх ліку Марына Васілеўская і Вікторыя Фідрус - бортправаднікі авіякампаніі "Белавія", Дар'я Міхнюк - дзяржаўны судовы эксперт з Брэсцкай вобласці, Вольга Герасімава - урач - акушэр-гінеколаг з Баранавіч, Настасся Лянкова - урач - дзіцячы хірург РНПЦ дзіцячай хірургіі і Вольга Масціцкая - малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі