БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Палявыя работы набіраюць тэмпы: у Беларусі пасеялі больш за 26 працэнтаў яравых

15.04.2025 14:04

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграрыі рэспублікі пасеялі 26,5 працэнта яравых культур на плошчы 612,3 тыс. га, у тым ліку сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур без уліку кукурузы, грэчкі і проса завершана на плошчы 456,8 тыс. га, што складае 78,8 працэнта ад плана. Аб прамежкавых выніках пасяўной кампаніі - 2025 карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Мінскай вобласці сяўба ранніх збожжавых ужо завершана, а ў Брэсцкай і Гродзенскай выйшла на фінішную прамую, дзе палявыя работы па гэтых відах выкананы на 99,2 працэнта і 98 працэнтаў адпаведна. У Віцебскай вобласці пасеяна 53,8 тыс. га (41,8 працэнта да плана), у Гомельскай - 77 тыс. га (87,5 працэнта), у Магілёўскай - 78,3 тыс. га (69,3 працэнта). Нарошчвае тэмпы сяўба цукровых буракоў (37 працэнтаў), яравога рапсу (15,7 працэнта) і лёну-даўгунцу (30,7%).

Глеба пад сяўбу яравых культур падрыхтавана на 891,6 тыс. га, што складае 38,6 працэнта ад плана. Шэраг рэгіёнаў завяршылі другую падкормку культур: гаспадаркі Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей - азімага рапсу на зерне, работнікі АПК Мінскай вобласці - яшчэ і азімых збожжавых. Прадаўжаюць запасацца гаспадаркі і мінеральнымі ўгнаеннямі. Паводле даных на 15 красавіка, пад яравую сяўбу гэтага года назапашана 885,9 тыс. т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, што складае 75,9 працэнта ад плана.

Для захавання неабходнай вільгаці ў глебе аграрыі праводзяць апрацоўку глыбокарыхліцелямі, па рэспубліцы яна выканана на 92,9 працэнта. Вядзецца таксама вапнаванне кіслых глеб (даламітавая мука неабходна для нейтралізацыі залішняй кіслотнасці і падтрымання аптымальнага глебавага асяроддзя), якое выканана на плошчы 65,9 тыс. га, што складае 26,5 працэнта ад плана. Таксама ўносяцца арганічныя ўгнаенні.-0-

 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі