У філіяле Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея "Мастацкі музей" 17 сакавіка адкрылася выстава, прысвечаная Году беларускай жанчыны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Экспазіцыя "Жаночы вобраз" уключае 22 работы - палотны і дэкаратыўныя кампазіцыі. Іх стваральнікамі з'яўляюцца ўдзельнікі народнай творчай майстэрні выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Повязь" Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна. Таксама на выставе можна ўбачыць работы члена Беларускага саюза мастакоў Ігара Раманчука.
"Выстава адлюстроўвае прыгажосць, смеласць, добразычлівасць, рознабаковасць унутранага свету жанчын", - растлумачыла старшы навуковы супрацоўнік Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея Ганна Дабравольская.
Тэматыка работ разнастайная. У экспазіцыі можна ўбачыць творы, на якіх адлюстраваны як рэальныя персоны, так і зборныя міфалагічныя вобразы.
Выставу "Жаночы вобраз" можна наведаць да 12 красавіка.

Мастацкі музей размешчаны на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць - герой". У яго асноўнай экспазіцыі больш як 500 твораў мастацтва, якія расказваюць аб шляхах станаўлення і развіцця выяўленчага мастацтва і народнай творчасці Брэсцкай вобласці сярэдзіны ХХ - пачатку ХХI стагоддзя.-0-
Экспазіцыя "Жаночы вобраз" уключае 22 работы - палотны і дэкаратыўныя кампазіцыі. Іх стваральнікамі з'яўляюцца ўдзельнікі народнай творчай майстэрні выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Повязь" Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна. Таксама на выставе можна ўбачыць работы члена Беларускага саюза мастакоў Ігара Раманчука.
"Выстава адлюстроўвае прыгажосць, смеласць, добразычлівасць, рознабаковасць унутранага свету жанчын", - растлумачыла старшы навуковы супрацоўнік Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея Ганна Дабравольская.
Тэматыка работ разнастайная. У экспазіцыі можна ўбачыць творы, на якіх адлюстраваны як рэальныя персоны, так і зборныя міфалагічныя вобразы.Выставу "Жаночы вобраз" можна наведаць да 12 красавіка.