БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Памер бюджэту пражытачнага мінімуму павялічваецца з 1 жніўня

01.08.2024 09:08
1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 жніўня 2024 года павышаюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму. Новы памер БПМ будзе дзейнічаць па 31 кастрычніка 2024 года, паведамляе БЕЛТА.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ў параўнанні з яго значэннем, устаноўленым з 1 мая 2024 года, павялічыцца на 3,4 працэнта і складзе Br433.

Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах насельніцтва ўстаноўлены наступныя памеры БПМ: працаздольнае насельніцтва - Br462,26; пенсіянеры - Br314,13; дзеці ва ўзросце да трох гадоў - Br273,78; дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў - Br365,55; дзеці ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў - Br428,23.

У сувязі са змяненнем БПМ аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічваюцца ад памеру БПМ. Так, пераглядаюцца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, даплаты да пенсій, дапамогі па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, і сацыяльныя пенсіі.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі