БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Памер БПМ павялічваецца з 1 лістапада

01.11.2024 09:11
1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 лістапада 2024 года павышаюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ). Новыя памеры БПМ будуць дзейнічаць па 31 студзеня 2025 года, 
паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ў параўнанні з яго значэннем, устаноўленым з 1 жніўня 2024 года, павялічаны на 1,1 працэнта і склаў Br437,8.

Між тым, гэта ўжо чацвёрты пераразлік БПМ у 2024 годзе. З пачатку года гэты нарматыў павялічыўся на 19 працэнтаў.

У сувязі са змяненнем БПМ аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, што вылічваюцца ад памеру БПМ. Размова ідзе аб памерах дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, даплатах да пенсій, дапамогах па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, сацыяльных пенсіях.

У прыватнасці, памер "узроставых" даплат да пенсій павялічваецца на 1,1 працэнта да Br82,09 для людзей ва ўзросце 75-79 гадоў. Для людзей 80 гадоў і старэйшых (з улікам надбаўкі на догляд) даплаты дасягнулі Br164,18, а пры наяўнасці інваліднасці І групы - Br218,9.

Такія даплаты атрымліваюць больш за 537 тыс. чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэйшыя.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі