БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Памер БПМ павялічваецца з 1 жніўня

25.07.2024 16:07
25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 жніўня 2024 года павышаюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму. Новы памер БПМ будзе дзейнічаць па 31 кастрычніка 2024 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ў параўнанні з яго значэннем, устаноўленым з 1 мая 2024 года, павялічыцца на 3,4 працэнта і складзе Br433.

У сувязі са змяненнем БПМ аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічваюцца ад памеру БПМ. Так, пераглядаюцца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, даплаты да пенсій, дапамогі па доглядзе інвалідаў I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, і сацыяльныя пенсіі.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі