БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Памеры дзярждапамог сем'ям з дзецьмі павялічваюцца з 1 лістапада

01.11.2024 09:11
1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, што вылічваюцца з бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), павялічваюцца з 1 лістапада на 1,1 працэнта, паведамляе БЕЛТА.

Дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці (аднаразовая) пры нараджэнні першага дзіцяці складае 10 БПМ, або Br4378, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - 14 БПМ, або Br6129,2.

Дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці (аднаразовая), - 100 працэнтаў БПМ, або Br437,8.

Дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад трох да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (штомесяц) - 50 працэнтаў БПМ, або Br218,9.

Павышаецца таксама штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за тры гады з асобных катэгорый сем'яў. Так, на дзяцей старэйшых за тры гады, якія выхоўваюцца ў такіх сем'ях (акрамя дзіцяці-інваліда), будуць плаціць Br218,9 (50 працэнтаў БПМ), на дзіця-інваліда старэйшае за тры гады - Br306,46 (70 працэнтаў БПМ).

Вырасла і штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў. З I і II ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 18 гадоў і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці ўзросту трох гадоў належыць 100 працэнтаў БПМ, або Br437,8. З III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці ўзросту трох гадоў - 120 працэнтаў БПМ, або Br525,36.

Дапамога на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў (штомесяц), інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, складае 70 працэнтаў БПМ, або Br306,46.

Як адзначылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, дапамогі, якія вылічваюцца з БПМ, выплачваюцца на больш як 167 тыс. дзяцей.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі