БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Партызанскі Дзед Мароз усю зіму будзе прымаць гасцей у Івацэвіцкім раёне

04.12.2023 16:12

З надыходам каляндарнай зімы яшчэ больш стала адчувацца набліжэнне Новага года. Дзеці і дарослыя чакаюць цудаў. Такая магчымасць ёсць у мемарыяльным комплексе партызанскай славы "Хаваншчына" ў Івацэвіцкім раёне. Там на ўсю зіму паселіцца партызанскі Дзед Мароз, які пры сустрэчы з ім дорыць незвычайнае адчуванне свята. Урочышча Хаваншчына было сэрцам партызанскага і падпольнага руху Брэстчыны. Там размяшчаліся камандаванне, сямейны лагер, знаходзіліся больш за 300 чалавек. Экскурсія грунтуецца на інтэрактыве, каб наведвальнікі паспрабавалі нейкія рэчы зрабіць самі, адчулі на сабе. Разам з Дзедам Марозам госці з задавальненнем прыбіраюць ёлку, а пасля дзеці і дарослыя водзяць вакол яе карагод.

На здымку: у мемарыяльным комплексе партызанскай славы "Хаваншчына".

https://blr.belta.by/photonews/view/partyzanski-dzed-maroz-usju-zimu-budze-prymats-gastsej-u-ivatsevitskim-raene-19908/


 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі