БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Пашпарты гатоўнасці да ацяпляльнага сезона атрымалі 40 працэнтаў спажыўцоў цеплавой энергіі

06.08.2024 15:08
6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У краіне зарэгістравана 11,7 тыс. пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў цеплавой энергіі, або 40 працэнтаў ад іх агульнай колькасці, а таксама 3,7 тыс. пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц - 36 працэнтаў ад іх агульнай колькасці. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве энергетыкі.

Рэгістрацыя праводзіцца ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі ў адпаведнасці з тэрмінамі, зацверджанымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Паводле даных Дзяржэнергагазнагляду, лідзіруюць Магілёўская і Гомельская вобласці, дзе пашпарты гатоўнасці ўжо атрымалі больш за 60 працэнтаў спажыўцоў цеплавой энергіі і цеплакрыніц.

У час падрыхтоўкі аб'ектаў энергетыкі і жыллёва-камунальнай гаспадаркі да ацяпляльнага сезона, як удакладнілі ў Мінэнерга, асаблівая ўвага ўдзяляецца якасці работ па тэхабслугоўванні, рамонце і замене цеплаўстановак, трубаправодаў, цеплавых сетак, унутраных сістэм цепласпажывання, тэхнічнаму стану ўнутраных і знешніх інжынерных камунікацый, іншага абсталявання.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі