БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Пасланне Прэзідэнта Беларусі народу і парламенту 31 сакавіка пакажуць у прамым эфіры. Пачатак у 11.00

29.03.2023 15:03
29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасланне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу адбудзецца 31 сакавіка, пачатак мерапрыемства - у 11.00. Выступленне кіраўніка дзяржавы ў прамым эфіры можна будзе глядзець на ўсіх нацыянальных тэлеканалах, уключаючы спадарожнікавы, трансляцыя будзе арганізавана ў эфіры Беларускага радыё і на сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама на YouTube-каналах дзяржаўных СМІ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Тэлеверсія Паслання - у 21:00 у эфіры ўсіх нацыянальных тэлеканалаў.

Мерапрыемства, як паведамлялася раней, пройдзе ў шырокім фармаце ў Палацы Рэспублікі.

У ліку запрошаных - парламентарыі і дэлегацыі ад абласцей і горада Мінска, вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі дзяржаўных органаў, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый, кіраўнікі рэлігійных канфесій, парламентарыі мінулых скліканняў, прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, моладзь, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, журналісты. Усяго ў мерапрыемстве прымуць удзел больш за 2 500 чалавек.

Чакаецца, што Прэзідэнт адкажа на пытанні прысутных.

Аляксандр Лукашэнка анансаваў маючае адбыцца Пасланне яшчэ ў сярэдзіне лютага на сустрэчы з прадстаўнікамі замежных і беларускіх СМІ. "Мы рыхтуем Пасланне абсалютна адкрыта, будзе рэакцыя на ўсе пытанні, і крыху наперад мы пастараемся зазірнуць у рамках гэтага Паслання", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

БЕЛТА - Навiны Беларусi

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі