БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

"Патэнцыялу шмат". Мацвіенка аб імпартанезалежнасці і сумесных праектах Беларусі і Расіі

17.03.2025 11:03
Скрыншот відэа "Беларусь 1"
17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" ацаніла антысанкцыйную работу Беларусі і Расіі, а таксама сумесны курс па імпартазамяшчэнні, паведамляе БЕЛТА.

Валянціна Мацвіенка нагадала, што кіраўнікі дзвюх краін не раз выказвалі пункт гледжання аб тым, што любыя абмежаванні непрыемныя, але ў той жа час яны шмат чаму навучылі. "І мы яшчэ раз пераканаліся, што і Беларусь, і Расія, і мы разам усё можам. І мы не павінны залежаць, асабліва ў адчувальных галінах, ад замежнага імпарту. Што датычыцца Беларусі і дзейнасці Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, то вынікі прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў студзені, і такая магутная падтрымка грамадзянамі Беларусі свайго Прэзідэнта перавыбраннем на новы тэрмін, гавораць самі за сябе. Людзі бачаць і цэняць", - заявіла яна.

Адносна санкцыйнага націску спікер Савета Федэрацыі таксама прывяла аб'ектыўныя аргументы. “Такая колькасць санкцый і абмежаванняў, а ў Беларусі і Расіі – стабільная абстаноўка. У нас працуе і загружана прамысловасць, у нас стабільная фінансавая абстаноўка. Мы выконваем, у адрозненне ад заходніх так званых партнёраў, усе сацыяльныя абавязацельствы перад нашымі грамадзянамі. І ў Беларусі, і ў Расіі - для нас гэта святое. На фоне таго, што цяпер яны фактычна кожны месяц скарачаюць розныя дапамогі і падтрымку грамадзян, таму што (у іх. - Заўвага БЕЛТА) іншыя ўстаноўкі. І праграмы сумесныя нашы па імпартазамяшчэнні вельмі актуальныя, яны вельмі магутныя", - падкрэсліла яна.

У час апошняга візіту ў Беларусь Валянціна Мацвіенка пабывала на некалькіх прадпрыемствах, дзе вырабляюць суперсучасную электроніку. "І чарговы раз пераканалася, што патэнцыялу настолькі шмат, што да канца мы яго яшчэ не рэалізавалі. Гэтак жа і ў Расіі, і нашы сумесныя праекты, і ў рамках Саюзнай дзяржавы мы вельмі магутна рушылі наперад. Мы імпартанезалежныя па шэрагу важных пазіцый, у тым ліку вытворчасці станкоў, як гаварыў Аляксандр Рыгоравіч, электронікі і іншых відаў прадукцыі, якія раней было прасцей купіць. А цяпер прыйшло ўсведамленне, што суверэнітэт дзяржавы мае вельмі шырокае значэнне, у тым ліку тэхналагічны суверэнітэт, прамысловы суверэнітэт. І мы цяпер на справе ўсё гэта рэалізуем, і вынікі вельмі добрыя, вядома, ёсць і над чым працаваць. Але важна, што нашы ўрады, нашы міністэрствы і ведамствы настолькі актыўна ўключыліся ў рэалізацыю саюзных праграм, якія ахопліваюць усе сферы і інтэграцыі, што гэта ўсяляе такую надзею, што мы будзем рухацца яшчэ больш хуткімі тэмпамі", - акцэнтавала яна.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі