БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

"Перастаць кланяцца імпартнаму яблыку". Лукашэнка пра задачу краіны ў пладаводстве

20.09.2024 12:09
20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь павінна забяспечваць сябе пладамі ўласнай вытворчасці, перш за ўсё яблыкамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, наведваючы фермерскую гаспадарку пад Маладзечнам, якая спецыялізуецца на пладаводстве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам трэба, каб перасталі кланяцца імпартнаму яблыку. Каб быў свой яблык. Каб былі забяспечаны. У нас вялікая патрэбнасць у яблыках. Але для гэтага патрэбны сховішчы. Трэба сваё", - сказаў Прэзідэнт.
Міністру антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксею Багданаву Прэзідэнт даў даручэнне: "Трэба дапамагаць. І дакладна ведаць, колькі нам трэба на краіну, колькі рынак можа спажыць".

Задача не толькі забяспечыць патрэбнасці краіны, але і пастаўляць на экспарт.

Аляксандр Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці актыўна падтрымліваць развіццё пладаводства ў краіне, і ў тым ліку выдзяляць гэтай фермерскай гаспадарцы дадатковыя сельгасугоддзі. "Хоць на 1000 га забяспечым", - сказаў ён.

"Санкцыі - гэта час магчымасцей", - нагадаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці выпрацаваць у пладаводстве пэўную праграму пад патрэбы і магчымасці вытворцаў: "Давайце пэўную праграму. Вось ён хоча 300 га дабавіць. Можа, больш. Збяром гэтых людзей, спытаем, што ім трэба, і закрыем пытанне".

Дарэчы, у фермерскай гаспадарцы пад Маладзечнам ужо асвойваюць і вырошчванне груш. Вялікіх прамысловых садоў груш у краіне пакуль няма.

"Усе пытанні трэба вырашыць імгненна, наколькі гэта магчыма. Без усялякіх затрымак", - запатрабаваў ад чыноўнікаў кіраўнік дзяржавы.

/Будзе дапоўнена/.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі