9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першая сесія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання адбудзецца 12 красавіка, паведаміў старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы плануем склікаць сесію 12 красавіка", - сказаў Ігар Карпенка.
"Таму што разварушвацца няма калі, - дапоўніў кіраўнік ЦВК. - Ідзе працэс фарміравання Усебеларускага народнага сходу. Завяршаюцца выбары ад шэрага суб'ектаў - тых, хто надзелены паўнамоцтвамі выбіраць дэлегатаў УНС. Зразумела, рыхтуецца першае пасяджэнне УНС. Працуе аргкамітэт. Тут усё даволі шчыльна. Графік, які мы ўстанавілі, прымушае нас вельмі сур'ёзна працаваць і аператыўна вырашаць тыя пытанні, якія мы для сябе паставілі".-0-