5 снежня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Першынство сярод юніёраў па веславанні акадэмічным на трэнажорах адбудзецца 5 снежня на базе спартыўнага комплексу Брэсцкага вяслярнага канала. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА спецыяліст па сувязях з грамадскасцю абласнога цэнтра алімпійскага резерву па веславанні Алег Голас.
У спаборніцтвах прымуць удзел амаль 60 юных спартсменаў - падапечных областнага ЦАР па веславанні - ва ўзросце ад 12 да 15 гадоў. Спаборніцтвы будуць праходзіць у памяшканні на вяслярных трэнажорах "Канцэпт".
"Гэта традыцыйныя спаборніцтвы, якія мы праводзім сярод юніёраў у зімовы перыяд. Яны даюць магчымасць выявіць мацнейшых спартсменаў, якія затым будуць прадстаўляць вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах, павысіць узровень іх майстэрства і заадно ацаніць работу трэнераў-выкладчыкаў. Дарэчы, трэніровачны працэс у дзяцей цяпер праходзіць у спецыяльным вяслярным басейне", - адзначыў Алег Голас.
Першынство адкрываюць юнакі і дзяўчаты 2010/2011 гадоў нараджэння - яны павінны пераадолець дыстанцыю 1000 м. Потым на ўмоўныя водныя дарожкі выйдуць весляры 2008/2009 гадоў нараджэння. Яны будуць спаборнічаць у хуткасці і вынослівасці на дыстанцыі 1500 м. У праграме таксама гонкі 4х250 м - па адным юнаку і адной дзяўчыне ад кожнай узроставай катэгорыі. Спаборніцтвы праводзяцца як асабістае першынство па дзеючых правілах.
Пачатак - у 12.00.-0-